Гродзенская курыя паведаміла, што сёння на 61-м годзе жыцця адышоў да Пана кс. Ян Гавэцкі, шматгадовы пробашч парафіі святых Пятра і Паўла, апосталаў, у Іўі. У апошні час ён быў адміністратарам парафіі святога Юды Тадэвуша ў Прывалцы (дэканат Гродна-Усход).
Падчас служэння ў івейскай парафіі, святар стаў ініцытяарам правядзення там фестывалю калядных песень Gloria in excelsis Deo, які лічыцца адной з яскравых рэлігійных падзей жыцця Касцёла ў Беларусі.
Ксёндз Ян Гавэцкі нарадзіўся 28 сакавіка 1962 года ў Гродне, у польскай сям’і з глыбокімі патрыятычнымі традыцыямі, якая ў час Другой сусветнай вайны змагалася ў польскiм падполлi, а пасля вайны працягнула дзейнасць у антысавецкiм супрацiве. Святарскія пасвячэнні прыняў 27 мая 1990 года ў фарным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне, які ў той час быў першай малой базілікай на тэрыторыі Беларусі. Чын увядзення здзейсніў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пасля пасвячэння адзін год быў вікарыем парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Шакяі (Літва). Потым вярнуўся на радзіму і ў 1991–1996 гг. быў пробашчам парафіі ў Трабах, а з 1996 да 2021 г. — пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
У 2022 г. быў прызначаны адміністратарам парафіі святога Юды Тадэвуша у Прывалцы (дэканат Гродна-Усход).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…
Крыніца: wb24.org/grodnensis.by/catholic.by