Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў бальніцы. Пра гэта ўчора ўвечары падчас вячэрняй імшы ў катэдральным касцёле ў Мінску паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, паведамляе тэлеграм-канал “Хрысціянская Візія”.

Прычына шпіталізацыі іерарха невядомая.

Арцыбіскуп Станеўскі заклікаў усіх вернікаў памаліцца за арцыбіскупа Кандрусевіча.

Нагадаем, у пачатку 2023 года Тадэвуш Кандрусевіч, які раней узначальваў Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі, паспяхова перанёс аперацыю па выдаленні пухліны.

Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 2015 года. У 2020 годзе беларускія ўлады адмаўлялі яму ва ўездзе ў краіну. Яго пусцілі толькі ў снежні 2020 года. У студзені 2021 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пайшоў на пенсію.

Крыніца: telegram

Фота: tut.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)