Па ініцыятыве беларускіх эмігрантаў былі створаны паштовыя маркі, прысвечаныя Курапатам. Яны былі выпушчаныя поштай Польшчы праз паслугу «Мая марка» (Mój znaczek), паведамляе Радыё Рацыя.

Маркі былі прысвечаны тром тэмам.

На першай марцы фота Курапатаў, бел-чырвона-белы крыж з напісам «Курапаты» на купе чалавечых чарапоў і даты 1937-1941.

Тэма другой маркі — «Ноч расстраляных паэтаў» з датай 29-30.11.1937, прабоінамі ад куль і прабітым куляй гусіным пяром.

Трэцяя марка прысвечана абароне Курапат, якая пачалася, калі ў 2017 годзе па загадзе ўладаў у Курапатах пачалі зносіць крыжы і будаваць бізнэс-цэнтр.

Крыніца: wb24/racyja.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)