МЗС Польшчы абвяргае сцвярджэнні экс-дырэктаркі “Белсата” Агнешкі Рамашэўскай аб тым, што датацыі для тэлеканала былі скарочаныя напалову.

Ён назваў паталагічнай сітуацыю, калі за мяжу вяшчалі чатыры тэлеканалы, якія не супрацоўнічалі паміж сабой. На гэта МЗС Польшчы выдаткоўваў больш за 200 мільёнаў злотых (каля 50 мільёнаў долараў). “Эфект ад гэтага быў дрэнным. TVP вырашыла змяніць гэта, зрабіўшы TVP World флагманскай станцыяй, якая вяшчае на англійскай, рускай і нямецкай мовах”, — адзначыў Вроньскі.

Прадстаўнік МЗС паведаміў, што раней Белсат фінансаваўся на суму 22 млн злотых. У 2022 годзе гэтую суму павялічылі да 63 млн злотых, што тлумачылася вылучэннем станцыі са структураў TVP. У 2023 годзе ўзровень фінансавання захоўваўся, а сёлета тэлеканал хацеў атрымаць 75 млн злотых.

“Гэтая сума ніколі не была і не знаходзіцца ў Міністэрстве замежных спраў. Пані Агнешка Рамашэўская кажа пра грошы, якіх ніколі не было”, — канстатуе прэс-сакратар МЗС.

З яго слоў вынікае, што рускамоўныя перадачы Белсата будуць перанесеныя на TVP World. Іх будуць падрыхтоўваць, у тым ліку, цяперашнія супрацоўнікі канала.

“Такое абяцанне мы атрымалі ад TVP. На гэты канал таксама будуць выдзелены грошы. Гэта ўсё, што можа выдзеліць міністэрства. Гэта не нашы грошы, а грошы польскіх падаткаплатнікаў” — запэўніваў прадстаўнік МЗС.

Пры гэтым ён гаворыць, што на Белсаце плануецца працаўладкаваць 300 чалавек.

Крыніца: wb24/onet.pl

Фота: белсат

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)