Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч нядаўна пакінуў бальніцу пасля перанесенага інфаркту і аперацыі на сэрцы. Гэтaя інфармацыя з’явiлася ў артыкуле, прысвечаным сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Будславе на партале Catholic.by.

Аб шпіталізацыі заслужанага іерарха нічога не паведамлялася, таксама не было і закліку да вернікаў аб малітве за выздараўленне арцыбіскупа-эмерыта, піша katolik.life.

З 8 красавіка па 15 мая інфармацыя аб адпраўленні святой імшы арцыбіскупам Тадэвушам не з’яўлялася.

Нагадаем, заслужанаму іерарху — 78 гадоў. У лютым 2024 года ён трапіў у бальніцу з дыягназам мігацельная арытмія сэрца і праходзіў курс лячэння — тады медыкі паспяхова прывялі ў норму рытм сэрца.

У лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны.

Крыніца: catholic.by, katolik.life

Фота: catholic.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)