Учора, у гонар Дня маці, у Музеі памяці Сібіры ў Беластоку адбылася ўрачыстасць, прысвечаная гераічным маткам сібірачкам. Цырымонія ля помніка Маці сібірачкі сабрала прадстаўнікоў мясцовых улад і арганізацый, якія займаюцца захаваннем памяці аб сібіраках.
Падчас цырымоніі кветкі ля помніка ўсклалі, сярод іншых, Яланта Грынявіцкая – старшыня Саюза сібіракоў у Беластоку, Ежы Болтуць – старшыня Падляскага таварыства памяці сасланых у Сібір, а таксама Яніна Руткоўская – заснавальніца Супольнасці ўнукаў сібіракоў. Гэтае мерапрыемства стала выразам падзякі ўсім матулям сібірачкам, якія сваім гераізмам, самаадданасцю і рашучасцю выратавалі жыццё сабе і сваім дзецям.
У гэты дзень Музей памяці Сібіры таксама запрасіў наведвальнікаў на ўнікальную экскурсію па пастаяннай экспазіцыі – па слядах маці ў Сібіры. Знаходжанне ў Сібіры для шматлікіх жанчын азначала не толькі прымус да цяжкай рабскай працы за сціплую ўзнагароду, але і пакуту, штодзённае змаганне за ежу, а таксама страту жаноцкасці, змаганне за захаванне годнасці і чалавечнасці. Жанчыны вельмі часта сутыкаліся з яшчэ адной праблемай: гарантаваннем бяспекі сваіх дзяцей. Яны павінны былі клапаціцца не толькі аб іх асноўных патрэбах, але і аб захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці.
У Дзень маці музей успамінае ўсіх Матак польскай Сібіры. Іх непахіснасць і мужнасць – прыклад, які застаецца не толькі ў гістарычнай памяці, але і ў сэрцах нашчадкаў.
Крыніца: wb24.org, facebook.com/muzeumpamiecisybiru