У Гродне, як і кожны год, урачыста адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (свята Божага Цела). Жыхары горада на Нёмане сабраліся, каб разам узяць удзел у традыцыйнай эўхарыстычнай працэсіі, якая прайшла па вуліцах цэнтра горада.

Гродзенскія ўрачыстасці Божага Цела пачаліся з канцэлебрацыі святой імшы ў Фарным касцёле. Узначаліў літургію біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, канцэлебравалі яе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і духавенства гродзенскіх парафій.

У першых шэрагах, як звычайна, прысутнічалі дзеці, якія сёлета прыступілі да Першай Камуніі.

Пасля імшы пачалася эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада. Традыцыйна былі ўстаноўлены чатыры алтары: ля катэдры, касцёла брыгідак, бернардынаў і завяршылася каля касцёла францысканцаў. На кожнай з гэтых станцый чыталіся ўрыўкі з Евангелля. Паколькі ў Гродне пражывае шмат прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, Евангелле чыталася на розных мовах: беларускай, рускай, польскай, літоўскай і англійскай.

Урачыстую працэсію ўпрыгожыла музычнае суправаджэнне дыяцэзіяльнага хору “Cantate Domino” i духавога аркестру.

На падст. grodnensis.by

Фота: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)