161 год таму, 3 чэрвеня 1863 года, пад Мілавідамі, непадалёк ад Баранавічаў, адбылося самае буйное сутыкненне паміж паўстанцамі Каліноўскага i царскімі войскамі на нашых землях.

Тады больш за 300 добраахвотнікаў пад камандаваннем Аляксандра Лянкевіча ўчынілі засаду на калону расійскага палкоўніка Булгарына, якая складалася з трох рот пяхоты і чатырох гармат. Рускія, заспетыя знянацку нечаканым нападам, панеслі цяжкія страты, страціўшы каля 200 салдат, пераважна ад агню ўласных карцечаў. У баі загінула не менш за 18 паўстанцаў.

Капліца ў памяць аб Мілавідскай бітве (фота: t.me/historyja)

Памятныя камяні (фота: t.me/historyja)

Гэта падзея, якая з’яўляецца сведчаннем мужнасці і рашучасці студзеньскіх паўстанцаў, застаецца жывой у памяці жыхароў вёскі. У часы Другой Рэспублікі на месцы бітвы быў узведзены помнік – каплічка. У 1990 годзе дададзены камень з памятнай таблічкай, а ў 2016 годзе ўстаноўлены яшчэ адзін памятны камень. У 1993 годзе школе ў Мілавідах прысвоена імя Аляксандра Лянкевіча.

WB

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)