У суботу ў сталіцы Літвы другі раз прайшоў “Фестываль ружовага супу”, або літоўскага халадніка. Жыхароў Вільні і гасцей сталіцы чакалі мноства цiкавых забаў.
Цэнтральнай кропкай фестывалю стала ўражлівая інсталяцыя – рэкордна доўгі стол даўжынёй 362 метры, за якім адначасова сядзелі 1200 гасцей. Удзельнікі мелі магчымасць пакаштаваць папулярны ў Літве халодны суп, тым самым устанавіўшы два рэкорды — за самы доўгі “халадніковы” стол і за самую вялікую колькасць людзей, якія адначасова спажываюць суп.
Wyświetl ten post na Instagramie
Гэтае мерапрыемства было адсыланнем да 362-гадовай традыцыі падачы халадніка ў Вільні, бо менавіта тады з’явілася першая пісьмовая згадка пра суп з бурачнага бацвіння, якое лічыцца папярэднікам халадніка.
Арганізатары паклапаціліся аб стварэнні ўнікальнай атмасферы. Стары горад ажывіўся ружовымі акцэнтамі, а фестываль завяршыўся канцэртам на Ратушнай плошчы.
Як і летась, вялікай папулярнасцю карысталася “халадніковая” горка на Сафіяніках, якая прываблівала натоўпы наведвальнікаў, як дзяцей, так і дарослых.
Крыніца: wb24.org/wilnoteka
Фота: lrytas.lt