Грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Польшчы, змогуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка па спрошчанай працэдуры да канца года.

Спрошчаны парадак выдачы праязнога дакумента грамадзянам Беларусі быў уведзены ў Польшчы пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ў ліпені 2023 года. Згодна з гэтай пастановай, для беларусаў былі ўведзены наступныя спрашчэнні:

  • з заявай на атрыманне польскага праязнога дакумeнтa для іншаземца можа звярнуцца таксама асоба, якая яшчэ не мела праязнога дакумeнта;
  • не трэба даказваць, што гэтая асоба не можа атрымаць праязнога дакумента ад уладаў дзяржавы, грамадзянінам якой яна з’яўляецца;
  • асоба, што падае заяву на атрыманне дакумента, можа таксама мець дазвол на часовае жыхарства, выдадзены на падставе, якая адрозніваецца ад прадугледжанай пунктам Закона «Аб іншаземцах».

Акрамя таго, грамадзяне Беларусі вызваляюцца ад аплаты за выдачу праязнога дакумента (яго кошт складаў 350 злотых, прыкладна 85 долараў), у адпаведнасці з “Пастановай Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 28 чэрвеня 2023 года аб грамадзянстве”.

Усе гэтыя параметры будуць актуальныя для беларусаў і далей – як мінімум аж да 31 снежня 2024 года (на дадзены момант гэта апошні дзень, калі можна падаць заяву аб выдачы праязнога дакумента па спрошчанай працэдуры).

Крыніца: wb24.org/gov.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)