28 верасня ў Ружанах (Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) можна было ўбачыць незвычайнае відовішча – там прайшла працэсія, якую суправаджалі рэканструктары цяжкай кавалерыі Рэчы Паспалiтай. За імі ў брычцы святары везлі абраз святога Казіміра.
Урачыстая працэсія з рэліквіямі і абразом святога Казіміра прайшла ад капліцы да палаца ў Ружанах.
Гістарычная рэканструкцыя паўтарыла падзеі сярэдзіны 17 стагоддзя, калі мошчы святога Казіміра і казна ВКЛ былі прывезены з Вільнi ў Ружаны канцлерам Львом Сапегам.
Шэсце, як у часы Рэчы Паспалітай, якое складалася з вершнікаў, сустрэла пяхоту недалёка ад касцёла святой Тройцы, пасля чаго ўрачыста прайшло па галоўных вуліцах Ружан і завяршылася на плошчы перад палацам Сапегаў.
Каталіцкія скаўты прынялі з рук духавенства абраз і рэліквіі святога Казіміра. Цяпер гэтыя святыні размешчаны на часовым алтары, дзе кожны жадаючы можа ім пакланіцца.
Крыніца: wb24.org/brestcity.com