У рамках cёлетняй Праграмы для Палоніі ім. генера Уладзіслава Андэрса 619 чалавек з 20 краін атрымалі стыпендыі NAWA, якія дазволяць ім пачаць вучобу ў Польшчы. Гэтая праграма арыентавана на маладых людзей польскага паходжання, якія праходзілі навучанне за мяжой і маюць карту паляка ці польскае грамадзянства.

З 1131 пададзеных заяў 619 кандыдатаў атрымалі стыпендыю Дырэктара NAWA. Найбольш стыпендыятаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі і Казахстана. У гэтым годзе ўпершыню да ліку стыпендыятаў далучыліся грамадзяне Эквадора і Іспаніі.

Стыпендыі ўключаюць у сябе штомесячную фінансавую падтрымку ў памеры 1800 злотых і вызваленне ад платы за навучанне ў дзяржаўных ВНУ. Навінкай сёлетняй праграмы з’яўляецца фінансаванне выдаткаў на паездку ў Польшчу, звязанай з пачаткам вучобы.

З 2018 года Праграма ім. Андэрса дазволіла больш за 4500 маладым людзям польскага паходжання з усяго свету атрымаць адукацыю ў Польшчы.

Крыніца: wb24.org/NAWA

фота NAWA

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)