Музей у Новым Замку рыхтуе незвычайную падзею — наведвальнікі змогуць перажыць «адзін дзень з жыцця горада ў часы Антонія Тызенгаўза».

Падзея пачнецца 5 кастрычніка а 17:00. У праграме прадугледжаны тэатральная пастаноўка пад назвай “З вуснаў Антонія Тызенгаўза”, канцэрт “Шэдэўры барока” ў выкананні ансамбля “Гродзенская капела”, пешаходная экскурсія з канцэртам арганнай музыкі ў лютэранскай царкве Святога Іаана, а таксама настольныя і вулічныя гульні і тэматычныя фотазоны.

Музей падкрэслівае, што колькасць білетаў абмежавана. Каса адкрыта з 10:00 да 17:00.

Крыніца: hrodna.life

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)