Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей плануе набыць карціну “Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага”. Цяпер вызначаецца яе патэнцыяльны кошт.
Карціну напісала Таццяна Аксаміт ў 2024 годзе. Яе памеры без рамы — 100×82,5 см. Палатно, алей. Верагодна, гэта студэнтка ці нядаўняя выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Карціну купяць за кошт грошай з абласнога бюджэту і за ўласны кошт.
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў апошнім каралём Рэчы Паспалітай. Яго найбольшым дасягненнем было скліканне Чатырохгадовага сoйма і прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 года, якая стала першай такой канстытуцыяй у Еўропе. Меркаванні пра яго кіраванне падзеленыя – некаторыя абвінавачваюць яго ў падзелах і страце незалежнасці, іншыя ж лічаць яго манархам, які імкнуўся да рэформаў, але стаў ахвярай складанай палітычнай сітуацыі. Кароль быў звязаны з Гродна, дзе жыў у Новым Замку, узведзеным у XVIII стагоддзі, які раней выкарыстоўваўся як месца пасяджэнняў сoймаў.
Крыніца: hrodna.life/dzieje.pl