Віктар Амброс, адзін з cёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне, мае польскія карані. Ён нарадзіўся ў 1953 годзе ў Нью-Гэмпшыры і вырас на ферме ў Вермонце. Яго бацька родам з Доргішак, што каля Ашмян. Пасля Другой сусветнай вайны ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты.
Амброс вырас у сям’і фермераў, дапамагаючы на ферме разам з сямю братамі і сёстрамі. У 2013 годзе ў інтэрв’ю часопісу “Journal of Cell Biology” ён згадваў, што быў першым вучоным у сям’і. У цяперашні час ён з’яўляецца прафесарам медыцынскай школы Універсітэта Масачусэтса ў Уорчэстэры.
«Мой бацька быў імігрантам з Польшчы. Ён прыбыў у Злучаныя Штаты адразу пасля Другой сусветнай вайны і сустрэў маю маці. Яны пажаніліся, пераехалі на ферму ў Вермонце і пачалі апрацоўваць зямлю. Мае браты і сёстры і я выраслі сярод кароў і свіней, дапамагалі сеяць і збіраць кукурузу і выконваць падобныя працы», – распавядаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
BREAKING NEWS
The 2024 #NobelPrize in Physiology or Medicine has been awarded to Victor Ambros and Gary Ruvkun for the discovery of microRNA and its role in post-transcriptional gene regulation. pic.twitter.com/rg3iuN6pgY— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 7, 2024
Другім сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па медыцыне з’яўляецца Гэры Брус Рувкун, які нарадзіўся ў 1952 годзе ў Берклі, Каліфорнія. У цяперашні час ён працуе як малекулярны біолаг у Масачусецкай агульнай бальніцы і з’яўляецца прафесарам у Гарвардскай медыцынскай школе ў Бостане.
Крыніца: wb24.org/fakt.pl/facebook
фота: wikipedia.org