Нью-Ёркскі музей Morgan Library & Museum абвясціў пра незвычайнае адкрыццё – рукапіс вальса, які, магчыма, належыць самому Фрыдэрыку Шапэну. Пра гэта першым паведаміў “New York Times”, апублікаваўшы таксама запіс твора ў выкананні сусветна вядомага піяніста Лан Ланга.

Адкрыццё рукапісу стала заслугай Робінсана Маклелана, куратара музея, які даследаваў архіўныя калекцыі Morgan Library & Museum. Сярод аўтографаў, лістоў і іншых рэліквій вялікіх мастакоў ён знайшоў нотны запіс, падпісаны імем «Шапэн» і названы «Valse». Вальс у танальнасці ля-мінор, які доўжыцца ўсяго 80 секунд, нягледзячы на адсутнасць тыповай для Шапэна складанасці, захапляе сваёй аўтэнтычнасцю.

Аўтэнтычнасць запісу пацвердзілі эксперты – аналіз паперы, чарніла і музычнага стылю паказаў высокую верагоднасць таго, што рукапіс з’яўляецца арыгінальнай працай Шапэна.

Дзякуючы працы спецыялістаў Morgan Library & Museum, вальс Шапэна хутка стане даступным для ўсіх. Цяпер аматары класічнай музыкі ва ўсім свеце маюць шанец пазнаёміцца з творам, які на працягу многіх гадоў быў забыты.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)