На Віцебшчыне затрыманы два каталіцкія святары – айцы Анджэй Юхневіч і Павел Лемeх. Прычыны затрымання пакуль невядомыя, паведамляе тэлеграм-канал “Хрысціянская Візія”.
Клірыкаў затрымалі 8-га мая пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліна. Сумныя падзеі адбыліся напярэдадні хрысціянскага свята — Узнясення Хрыста. Падставы затрымання невядомыя.
Айцец Анджэй Юхневіч – старшыня каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны арган, заснаваны Апостальскім Прастолам, які займаецца супрацоўніцтвам паміж манаскімі супольнасцямі, а таксама прадстаўляе іх перад Ватыканам і Канферэнцыяй біскупаў Беларусі.
Крыніца: wb24.org, t.me/christianvision
Fot. catholicnews.by