Новы штам каронавiруса зарэгістравалi ў Беларусі, паведамiў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.
– У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі ўсталёўваць хаджэнне такога штаму, як дэльта лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя, – сказаў намеснік міністра аховы здароўя.
Намеснік міністра падкрэслiў, што дэльта-штаму характэрна вялікая кантагiёзнасць, гэта значыць вірус здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека.
“Мы адзначаем, што па Мiнску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў”, – заўважыў Аляксандр Тарасенка.