Пад Слонімам 19 снежня ў 7.35 на маршруце Слонім – Высокае маршрутны аўтобус МАЗ збіў мінака.

Мінаком аказаўся 85-гадовы пенсіянер. Мінак пераходзіў праежую частку ў нявызначаным для гэтага месцы. Хаця ён быў пазначаны святлаадбівальнікамі, гэта яму не дапамагло. Пасля здарэння ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе неўзабаве памёр ад атрыманай траўмы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)