Вельмі небяспечная сітуацыя на дарогах Гродзенскай вобласці склалася 5 верасня.
Каля дзвюх гадзін ночы міліцэйская машына ДАІ падала кіроўцу «Фольксвагена» сігнал аб спыненні транспартнага сродку, кіроўца нечакана праігнараваў просьбу супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі і паспрабаваў уцячы.
Пагоня доўжылася некалькі хвілін. Затым кіроўца «Вольсвагена» спыніўся, але ён не быў міралюбівым і падчас прыпынку праявіў непадпарадкаванне супрацоўнікам ДАІ. Як высветлілася пазней, у крыві кіроўцы было ажно 3 праміле алкаголю.
Аднак ва ўсёй гэтай сітуацыі страшна не тое, што кіроўца сеў за руль у стане алкагольнага ап’янення, што, вядома, з’яўляецца злачынствам, а тое, што ў машыне знаходзіліся яшчэ тры чалавекі, у тым ліку 6-ці гадовая дачка кіроўцы. На шчасце, бяздумная свавольства кіроўцы не скончылася трагічна.