«Сёння я буду баранiць добрае iмя папы Яна Паўла ІІ. Як нацыя, мы яму многім абавязаны. Магчыма, мы яму абавязаны ўсім», — заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў відэа, размешчаным у сваіх сацыяльных сетках.
Ён падкрэслівае, што доказаў таго, што польскі папа свядома ігнараваў бязбожнасць у Касцёле, «альбо няма, альбо яны вельмі сумнеўныя».
Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі лічыць, што «сёння вайна ідзе не толькі за нашай усходняй мяжой»:
Як кажа прэм’ер, кампанію супраць Яна Паўла ІІ, як ён яе называе, вядуць у тым ліку пры дапамозе сведчанняў інфарматараў ці камунiстычных спецслужб некалькі дзесяцігадовай даўніны.
«Гэтыя нападкі на папу-паляка ўпісваюцца ў больш шырокі цывілізацыйны кантэкст», — лічыць Маравецкі:
«Сёння, магчыма, нават больш, чым учора, мы патрабуем святога Яна Паўла ІІ», — сказаў прэм’ер.
Сёння (08.03) прэс-сакратар ПіС Рафал Бахэнэк паведаміў пра праект рэзалюцыі аб абароне добрага імя Яна Паўла ІІ, які рыхтуе кiруючая партыя «Права і справядлівасць».
„Przyszłość Polski zależy od was!
To jest nasza Ojczyzna!
To jest nasze być i nasze mieć!”
Jan Paweł II pic.twitter.com/HjAo68UFt1— Mateusz Morawiecki (@MorawieckiM) March 8, 2023