Музей памяцi Сібіру ў Беластоку намінаваны на музейную прэмію Рады Еўропы ў наступным годзе. Прэстыжная ўзнагарода мае на мэце адзначыць найбольш каштоўныя музейныя падзеі і заахвоцiць увядзенне інавацый ў музеях.

Прэмія ўручаецца з 1977 года незалежнай грамадскай арганізацыяй Еўрапейскі музейны форум. Форум дзейнічае пад эгідай Савета Еўропы і рэалізуе шмат праектаў у сферы культуры.

Музей памяцi Сібіру – муніцыпальная ўстанова, неаднаразова адзначаная шматлікiмі ўзнагародамі.

— Калі мы адкрывалі яго 17 верасня 2021 года, гэта быў гістарычны музей, — тлумачыць Войцех Слешыньскі, дырэктар установы. — Гэта найважнейшае месца ў цяперашніх межах Польскай дзяржавы, якое распавядае пра савецкія злачынствы 1940-х г. Сёння гэтая выстава набыла новы сэнс. На жаль, тое, пра што мы гаворым 80-гадовай даўніны, паўтараецца і ва Ўкраіне.

У мінулыя гады ўзнагароду атрымалі польскія ўстановы: Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN, Каралеўскі музей Лазенкі ў Варшаве і Музей Торуньскага перніка ў Торуні.

Крыніца: akadera.bialystok.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)