Пасольства Рэспублікі Польшча ў Вільнi запрашае прыняць удзел у традыцыйных урачыстасцях у гонар Свята Канстытуцыі 3 Мая, якія адбудуцца на могілках Роса. Цырымонія пройдзе ў пятніцу, 3 мая, а 12:00 каля Маўзалея Маці і Сэрца Сына.

233 гады таму, 3 мая 1791 года, Вялікі Сойм прыняў канстытуцыю, якая ўводзіла падзел уладаў, а таксама гарантавала грамадзянскія свабоды, увекавечвала хрысціянскія традыцыі, талерантнасць і каштоўнасці эпохi Асветніцтва. Як першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя, яна стала сведчаннем глыбокага патрыятызму і разумення грамадзянскіх і сацыяльных спраў.

Канстытуцыя 3 мая адразу пасля яе прыняцця стала для жыхароў Рэчы Паспалітай сімвалам незалежнасці. Яна давала сведчанне таго, што народы Рэчы Паспалітай прыклалі намаганні для выратавання агульнай дзяржавы, а памяць аб ёй дапамагла захаваць ідэнтычнасць у цяжкія гады падзелаў.

Крыніца: gov.pl/web/litwa

Фота: Katarzyna Pronobis (IPN)

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)