У сераду ў Сейме Літоўскай Рэспублікі адбылася прэзентацыя кнігі пад назвай «Палітыка беларускіх уладаў у дачыненні да польскай меншасці ў 1994-2022 гадах», аўтаром якой з’яўляецца старшыня фундацыі «Młode Kresy» Міраслау Капцэвіч. Прэзентаваная кніга распавядае аб драматычным досведзе палякаў за ўсходняй мяжой.

Мерапрыемства адбылося дзякуючы супрацоўніцтву дэпутата парламента Літоўскай Рэспублікі Беаты Пяткевіч і фундацыі «Młode Kresy».

У прэзентацыі кнiгi прынялі ўдзел: прадстаўнік Амбасады Рэспублікі Польшча ў Вільні, прадстаўнік Oфiса Святланы Ціханоўскай, Універсітэт Трэцяга Веку ў Вільні, а таксама выкладчыкі і студэнты Віленскага філіяла Універсітэта ў Беластоку.

У сціслым уступе Міраслаў Капцэвіч распавёў сабраным пра цяжкiя выпрабаванні беларускіх палякаў пад савецкай акупацыяй. У асноўнай частцы прэзентацыі аўтар прадставiў тэму рэпрэсій супраць польскай меншасці пад уладай Аляксандра Лукашэнкі, у якой апісаў, між іншым, пераслед дзеячаў польскай меншасці, ліквідацыю грамадскіх арганізацый, польскіх школ, закрыццё касцёлаў, знішчэнне месцаў нацыянальнай памяці.

Міраслаў Капцэвіч — польскі гісторык і палітолаг, які спецыялізуецца на гісторыі Беларусі і сiтуацыi польскай меншасці ва Усходняй Еўропе. Актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю на карысць польскай меншасці ў краiнах былога СССР. Выпускнік Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ і Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі. Былы стыпендыят дзяржаўнай праграмы ім. Кастуся Каліноўскага. Шматгадовы дзеяч Таварыства польскай культуры Лідчыны. Зараз з’яўляецца старшынёй фундацыі «Młode Kresy».

 

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)