Ca спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” упершыню быў выключаны адзін пункт. Гаворка ідзе пра двухтомны зборнік вершаў польска-беларускага паэта і драматурга эпохі рамантызму, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
На працягу паўгода на сайце Міністэрства інфармацыі была размешчана інфармацыя аб тым, што двухтомнiк вершаў Дуніна-Марцінкевіча з’яўляецца “экстрэмісцкімі матэрыяламі” ў адпаведнасці з рашэннем суда ў Жыткавічах ад 8 лістапада 2023 года. Цяпер гэтае рашэнне было адменена пастановай прэзідыума абласнога суда.
Творы вядомага паэта былі ўключаны ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” з-за двух вершаў: “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”, у якіх раённы суд убачыў антырасійскую прапаганду.
Гэтыя вершы ўвайшлі ў канон беларускай літаратуры. Творы, напісаныя падчас паўстання Калiноўскага, заклікаюць да барацьбы з Расійскай імперыяй.
«Гутарка старога дзеда» пачынаецца словамі, напісанымі беларускай лацінкай”:
Эй скажэце, добры людзі,
Што ужо на сьвеце будзе,
Ці то так судзіў Бог з намі
Гінуць век пад маскалямі?
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч лічыцца адным з найвыдатнейшых творцаў эпохі рамантызму ў Беларусі. Пісаў на польскай i беларускай мовах. Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкевічы пад Бабруйскам. Лічыцца заснавальнікам беларускага тэатра. Опера Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» на музыку Станіслава Манюшкі лічыцца першай беларускай операй. Цікавіўся культурай і мовай беларускіх сялян. Найбольш выдатныя яго творы — «Пінская шляхта» і «Гапон».
Крыніца: wb24.org/nashaniva.com/belsat.eu
Фота: wikimedia commons