Інстытут патрыятычнай думкі аб Крэсах, які аб’ядноўвае маладых польскіх даследчыкаў з Усходу, выклікаў цікавасць у польскіх еўрадэпутатаў ад Еўрапейскай групы кансерватараў і рэфарматараў (ЕKR). У сувязі з гэтым маладыя навукоўцы прыбылі ў Страсбург на запрашэнне еўрадэпутата і былога міністра замежных спраў Польшчы, Ганны Фатыгі, каб прадставіць даклад пад назвай “Палітыка ўладаў Беларусі ў дачыненні да польскай меншасці ў 1994-2022 гадах”.

Прадстаўнікі Інстытута падрабязна распавялі пра рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць польскай меншасці, згадаўшы, у тым ліку, пра пераслед польскіх актывістаў, закрыццё польскіх школ, закрыццё касцёлаў, а таксама пра разбурэнне месцаў нацыянальнай памяці.

Акрамя таго, абмяркоўваліся таксама дэталі дзейнасці Інстытута на карысць палякаў у Літве і ва Украіне, што выклікала вялікую цікавасць з боку прысутных на сустрэчы дэпутатаў і гасцей Еўрапейскага Парламента.

Інстытут прадстаўлялі старшыня Міраслаў Капцэвіч і малады польскі даследчык з Украіны Альгерд Дабравольскі.

Інстытут патрыятычнай думкі аб Крэсах – гэта незалежны аналітычны цэнтр, які дзейнічае пры фондзе “Маладыя Крэсы”, які займаецца даследаваннямі, стварэннем аналізаў і фарміраваннем грамадскай думкі аб сітуацыі нашых суайчыннікаў за ўсходняй мяжой. Яго стварылі маладыя польскія навукоўцы з краін былога СССР.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)