58 долараў – гэта новы кошт знакамітага палаца Радзівілаў у горадзе Дзятлава. Аб’ект ужо некалькі разоў выстаўляўся на аўкцыён, але безпаспяхова. Апошні аўкцыён прайшоў у сакавіку, тады палац спрабавалі прадаць за $12 тыс. Новыя таргі адбудуцца 15 верасня, актуальная цана – 145 рублёў.

Палацу ўжо 270 гадоў, калісьці маёмасць належала Радзівілам, цяпер яна падлягае мясцоваму выканкаму. Апошнія дзесяць гадоў будынак увесь час пуставаў, раней ён выкарыстоўваўся пад стаматалогію. Плошча палаца складае больш за 1500 квадратных метраў.  Фасад, вядома, знасіўся, але былы шык праглядаецца, інфармуе партал onliner.by

Пакупнік мае магчымасць карыстацца ўчасткам на працягу 50 гадоў, праводзіць рэканструкцыю, рамонт і займацца добраўпарадкаваннем гэтага аб’екта.

на падст. s13.ru

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)