Уроцлаўскія беларусы ўшанавалі памяць Вітольда Ашурака

Падчас акцыі прадстаўнікі мясцовай дыяспары хацелі напомніць аб невыкананні Канстытуцыі беларускай дыктатурай, і парушэнні ёй шматлікіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згадваўся і Вітольд Ашурак, які паўгода таму загінуў пры загадкавых абставінах падчас адбыцця пакарання ў турме.

Нарадзіўся на тэрыторыі лідчыны. Вітольд Ашурак быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года. Яго абвінавацілі па артыкулах 342.1 (Арганізацыя і падрыхтоўка мерапрыемстваў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх) і 364 (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ворганаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Судовая справа Вітальда разглядалася ў закрытым рэжыме. 18 студзеня суддзя Максім Філатаў прысудзіў Вітальду 5 гадоў пазбаўлення волі. На той час гэта быў адзін з самых строгіх прысудаў актывістам. Сябры і актывісты Вітольда звязваюць такі высокі прысуд з запалохваннем рэгіянальных актывістаў.

Падчас знаходжаньня ў турме ён быў вымушаны насіць на вопратцы жоўтую бірку — зарэзерваваны крымінальнай сістэмай Беларусі для абазначэньня палітвязьняў.

21 мая 2021 года з турмы ў Шклове № 17 родным Вітольда паведамілі пра яго смерць ад спынення сэрца. Сям’я памерлага адзначыла, што ў Вітольда ніколі не было праблем з сэрцам. 25 траўня цела Вітальда з перавязанай галавой было перададзена сваякам, што можа сведчыць аб тым, што ён памёр не натуральнай смерцю. У той жа дзень Следчы камітэт Беларусі апублікаваў відэа (са слядамі мантажу) з турмы, на якім відаць два гвалтоўных падзення Вітаўта.

Пахавалі Вітольда 26 мая ў Бярозаўцы у Лідзкім раёне, яму было ўсяго 50 гадоў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)