Журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут удастоены прэміі «Віктары» у намінацыі «Журналіст года». Пачобут знаходзіцца ў беларускай турме з сакавіка 2021 года.

– У 2021 годзе мы глядзелі на тое, што адбываецца ў Беларусі, людзей саджалі толькі за тое, што яны адважыліся праспяваць песню перад сваім домам (…) нам патрэбна еднасць, – сказала журналістка Арлета Бойке, якая абвясціла, што прэмія была ўручаная  зняволенаму ў Беларусі Анджэю Пачобуту.

Намінантамі ў гэтай катэгорыі таксама былі: Пшэмыслаў Бабярж, Эльжбета Яваровіч, Пётр Красько і Богдан Рыманоўскі.

Ініцыятарам конкурсу з’яўляецца Юзэф Вэнгжын, журналіст і тэлепрадзюсер. Упершыню «Віктары» была уручана 23 снежня 1985 года.

Крыніца: PAP / polskieradio.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)