Беларускія партызаны – так называецца нефармальны рух, які арганізуе невялікія
дыверсійныя акцыі ў Беларусі. Раней гэтая назва адносілася барацьбы беларускіх
партызан падчас Другой сусветнай вайны. Сёння ўсіх, хто змагаецца за
справядлівасць, актыўна выказваюе салідарнасць з ахвярамі рэжыму Лукашэнкі
называюць партызанамі.
Іх зброя ўключае шматлікія графіці, маршы і дзеянні. 25 – гэта нумар Аляксандра
Івуліна, футбаліста каманды «Крумкачы», журналіста, вядоўцы канала у ютуб
«ЧестнОК», які праводзіць 3 месяцы пад вартай на падставе артыкула аб масавых
беспарадках, па якому яму пагражае да 3 гадоў.
Як паведамляюць каналы ў Тэлеграме, графіці з'явілася побач з домам кіраўніка
мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы.
Дзмітрый Балаба вядомы тым, што кіраваў затрыманнем людзей у футболках з
нумарам 25 на матчы "Крумкачоў" 13 чэрвеня.