У гэты чацвер, 25 красавіка, у Беластоку адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і актывістам Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам.

Акцыя пачнецца ў 19.00 ля помніка кс. Ежы Папялушку.

У лютым мінулага года Анджэй Пачобут быў прысуджаны да васьмі гадоў турмы строгага рэжыму за нібыта “заклікі да санкцый” і “падбухторванне да варожасці”. Польскі актывіст адбывае свой тэрмін у калоніі строгага рэжыму ў Наваполацку.

Як даведаліся праваабаронцы, амаль увесь перыяд адбыцця пакарання ў наваполацкай калоніі Пачобута ўтрымлівалі ў ПКТ. Ён правёў там шэсць месяцаў са жніўня 2023 г. за адмову ад працы, якую па стане здароўя ён не мог выконваць.

Крыніца: racyja.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)