Сёння мінула сем месяцаў з моманту арышту старшынi Саюза палякаў Беларусі. Анжаліку Борыс трымаюць у цяжкіх умовах у турме ў Жодзіне пад Мiнскам. Некалькі дзён таму яна правяла свой дзень нараджэння ў лагернай камеры.

Анжаліку Борыс арыштавалі ў сувязі з ушанаваннем памяці жаўнераў польскага незалежніцкага падполля ў Беларусі. Беларускія службы абвінавацілі яе ў распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце. За гэта ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.  

Марыя Цішкоўская, польская актывістка з Ваўкавыску, якая была арыштаваная па той жа прычыне і правяла пад вартай два месяцы, кажа, што нельга забываць пра лёс кiраўнічкі Саюза палякаў. 

— Анжаліка Борыс змагла ў такіх складаных умовах, якiя пануюць у Беларусі, утрымаць найбуйнейшую польскую арганізацыю — Саюз палякаў Беларусі, які налічвае больш за 20 тысяч членаў. За ўсё гэта мы яе вельмі любім. Цяпер яна ў турме, паводле несправядлівага абвінавачвання- кажа Марыя Цішкоўская.

Пад арыштам у Жодзіне ўтрымліваецца таксама польскі журналіст і грамадскі дзеяч Анджэй Пачобут. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі арыштаваных лідараў Саюзу палякаў у Беларусі палітвязнямі.

IAR

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)