У суботу кананічную ўладу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Беларусі прыняў былы дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Падчас цырымоніі ў катэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску была зачытана була Папы Францішка, які прызначыў біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам, мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, гэта значыць на практыцы кіраўніком Касцёла ў  Беларусi.

Арцыбіскуп Юзэф Станеўскі пасля службы сказаў Польскаму радыё, што будзе карыстацца у кiраваннi найлепшым досведам папярэднікаў. 

– Я не адзiн. Архідыяцэзія мае багатую гісторыю і людзей, якія дзесяцігоддзямі працуюць на гэтай зямлi. Гэта арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і іншыя біскупы, святары, айцы і верныя людзі. Гэта той план, з якім мы выйдзем у свет, – сказаў арцыбіскуп Юзэф Станеўскі ў інтэрв’ю Польскаму радыё. 

на падставе polskieradio24.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)