Мітрапаліт Беластоцкі арцыбіскуп Юзэф Гуздэк падзякаваў жаўнерам Войска Польскага і афіцэрам памежнай службы за ахову межаў і дапамогу мігрантам і бежанцам, якія знаходзяцца ў Польшчы.

«Радзіма — гэта сапраўдны дом, і вы за яе гатовыя пастаяць», — з такімі словамі да салдат, супрацоўнікаў памежнай службы і міліцыянтаў адрасаваў кс. арцыбіскуп Юзэф Гуздэк.

«Я ўдзячны за ваш прафесіяналізм, а таксама за кожную сімпатыю і праяўлены жэст дапамогі мігрантам», — напісаў беластоцкі мітрапаліт.

Учора было амаль 700 спробаў незаконнага перасячэння мяжы Польшчы. Польскія афіцэры кожны дзень сутыкаюцца з масавым прытокам нелегальнай міграцыі. Ва ўмовах міграцыйнага крызісу польскія службы добрасумленна выконваюць свой абавязак, забяспечваючы патрабуючых харчаваннем і гарантуючы доступ да медыцынскай дапамогі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)