Польскія службы прадухілілі спробу мігрантаў прабіцца на польскі бок на поўдзень ад памежнага пераходу ў Кузніцы. Сітуацыя пад кантролем,- падае МУС Польшчы.
Запіс спробы прарыву да польскай мяжы таксама апублікавала Памежная служба.
Паводле ранейшай інфармацыі, беларускія сілавікі прапусцілі мігрантаў у нейтральную зону паміж дзвюма краінамі. Паводле ацэнак журналістаў, у нейтральнай зоне зараз знаходзіцца больш за 1000 імігрантаў. Большасць з гэтых людзей з’яўляецца курдамi.
Памежная ахова Польшчы таксама паведаміла, што да польскай мяжы набліжаецца ўсё больш груп нелегальных мігрантаў.
🔴 PILNE | Polskie służby udaremniły próbę siłowego przedarcia się na polską stronę przez migrantów na południe od przejścia granicznego w Kuźnicy. Sytuacja została opanowana. pic.twitter.com/iJNvufd524
— MSWiA (@MSWiA_GOV_PL) November 8, 2021
PSG Kuźnica:
Kolejne liczne grupy migrantów podprowadzane są przez białoruskie służby do linii granicy 🇵🇱🇧🇾. Migranci podejmują pierwsze próby siłowego forsowania granicy. Jesteśmy na miejscu @Straz_Graniczna, @PolskaPolicja ,@MON_GOV_PL #TrzymamyStraz pic.twitter.com/AM334Q1SiB— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) November 8, 2021