Сацсеткі найстарэйшай беларускай газеты прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе навінавы партал nn.by. Адбылося гэта ў 115-годдзе з дня выхаду першага нумара газеты. Такое рашэнне прыняў сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Пакуль гэтая інфармацыя не знаходзiцца ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі.

Цяпер за распаўсюд інфармацыі з гэтай крыніцы можа пагражаць штраф або адміністрацыйны арышт.

Наша Ніва прызнана першай беларускай газетай. Першы нумар «Нашай Нівы» выйшаў у 1906 годзе і першапачаткова друкаваўся двума алфавітамі — кірыліцай і лацінкай. Яна перастала выходзіць пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе. Пасля распаду СССР у 1991 г. выданне газеты аднавілася.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)