Начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБОПиК) Андрэй Паршын, у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу mlyn.by паведаміў аб заканадаўчай ініцыатыве звязанай з увядзеннем закона аб пазбаўленні грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

 

Новы закон прадугледжвае пазбаўленне грамадзянства асобаў, якія будуць прызнаны дзяржаўнымі ўстановамі, экстрэмістам. Так сама хочуць пазбаўляць грамадзянства людзей якія нанеслі сур’ёзныўрон інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

 

Таксама Паршын паінфармаваў аб ўнясенні прапановы аб устанаўленні адміністрацыйнай адказнасці за падпіску на СМІ, прызнаных экстрэмісцкімі, і канфіскацыі маёмасці на карысць дзяржавы ў асоб, прызнаных вінаватымі ў экстрэмісцкай дзейнасці.

 

Варта адзначыць, што за апошні час беларускія суды прызналі экстрэмісцкімі амаль усе незалежные ад уладаў СМІ ў  т.л. «Наша Ніва», «Белсат», або інфармацыйны партал «TUT.BY».у

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)