Пражэктары былі абстраляныя з беларускага боку. Пашкоджана некалькі пражэктараў.

 

Як паведамляе твіттэр Міністэрства Нацыянальнай Абароны Польшчы, беларускі бок абстраляўпольскія асвятляльныя мачты каля Цярэспаля, якія ў свой час паставілі жаўнеры Войска Польскага.

 

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў у сваіх сацыяльных сетках, што ў Міністэрства нацыянальнай абароны будзе выкліканы аташэ міністэрства абароны Беларусі для дачы тлумачэнняў адносна інцыдэнту ў ваколіцах Цярэспаля.

 

Сітуацыя на беларуска-польскім памежжы застаецца напружанай у сувязі з дзеяннямі беларускага боку, які мае на мэце пастаянную эскалацыю канфлікту.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)