Спяваючы разам калядныя песні, удзельнікі чацвярговай акцыі салідарнасці з арыштаванымі лідарамі Саюза палякаў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам хацелі паказаць, што памятаюць і падтрымліваюць зняволеных.

— Гэтая акцыя мела асаблівы характар, яна праходзіла перад Калядамі, што так важна для ўсіх. Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут правядуць іх у камеры, у турме. Таму сённяшняй акцыяй мы хацелі паказаць ім, што мы памятаем пра іх і змагаемся за іх, разам спяваючы калядкі, – сказала Марыя Цішкоўская з Саюза палякаў Беларусі.

Спадарыня Марыя сядзела ў турме ў Беларусі, і ў абмен на вызваленне з-пад варты яна мусіла пакінуць гэтую краіну без права вяртання.

У чацвер вечарам ля помніка бл. А. Ежы Папялушка ў Беластоку, усе разам спявалі калядкі, у т.л. «Ціхая ноч» і «У цішыні ночы».

Акцыі салідарнасці з лідарамі Саюза палякаў Беларусі ладзяцца Саюзам палякаў Беларусі і Падляшскім аддзяленнем “Wspólnota Polska” перыядычна, на працягу некалькіх месяцаў, каб нагадаць, што Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут знаходзяцца за кратамі. Гаворка ідзе і пра салідарнасць з усімі, каго пераследуе рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Крыніца: Naszdziennik.pl, APW, PAP

фота: TVP3 Беласток

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)