З 18 жніўня 2020 г. ў Польшчу ўехалі ўжо 23 тысячы грамадзян Беларусі, якія падвергліся рэпрэсіям або маюць апазіцыйныя погляды. Гэтыя людзі хочуць падаць заяўку на міжнародную абарону, яны прыбылi ў Польшчу на падставе гуманітарных віз або па праграме Poland.Business.Harbour, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

Сярод уцекачоў з Беларусі былі і іншыя апазіцыйныя актывісты і іх сем’і. Паводле звестак Памежнай службы, толькі ў панядзелак, 27 снежня, у Польшчу ўехалі 75 беларусаў.

12 тысяч прыбылi на падставе гуманітарных віз, каля 3,5 тыс хочуць атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы, а больш за 7,5 тыс па праграме Poland.Business.Harbour.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)