Інфармацыйную прадукцыю праваабарончага цэнтра «Вясна» прызналі экстрэмісцкай. Такое рашэнне прыняў сёння раённы суд Гомеля.

Былі забароненыя не толькі сацыяльныя сеткі Вясны, але і неакрэсленыя «іншыя рэсурсы» — без удакладнення дэталяў.

«Чыгуначны раённы суд Гомеля прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы інфармацыйную прадукцыю Telegram-канала «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі», а таксама профілі ў сацыяльных сетках і іншых рэсурсах», — адзначаецца ў паведамленні ГУБАЗіК.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)