81 год таму, 8 мая 1943 года, савецкія партызаны пад камандаваннем Паўла Гулевіча сумесна з яўрэйскім атрадам Тэўе Бельскага, дыслакаваным у Налібоцкай пушчы, арганізавалі жорсткі напад на вёску Налібакі, населеную ў асноўным палякамі. У выніку гэтага злачынства загінулі 128 жыхароў, у тым ліку жанчыны, дзеці і пажылыя людзі.

У Налібоках быў размешчаны пост самаабароны Арміі Краёвай пад камандаваннем лейтэнанта Яўгена Клімовіча пс. “Окунь”. Увесну 1943 года, пасля раскрыцця катынскага злачынства, значна пагоршыліся адносіны паміж польскай партызанкай і савецкімі атрадамі, якія дзейнічалі на тэрыторыі акупаваных Усходніх Крэсаў. Саветы, разглядаючы ўсходнія тэрыторыі РП як сваю зону ўплыву, патрабавалі ад польскіх партызан падпарадкавання іх загадам. Лейтэнант Яўген Клімовіч “Окунь” адкінуў гэтыя патрабаванні, што стала адной з прычын нападзення на Налібокі.

Польская самаахова ў Налібоках (фота: kresy24.pl)

Браты Бельскiя (фота: wikiepedia.org)

Раніцай 8 мая 1943 года савецкі атрад пад камандаваннем Паўла Гулевіча з брыгады імя Сталіна сумесна з яўрэйскімі партызанамі на чале з Тэўе Бельскім пачаў пацыфікацыю вёскі. Падчас гэтай самай буйной на тэрыторыі Навагрудчыны савецкай пацыфікацыі загінула 128 чалавек, у тым ліку чальцы польскага падполля, мясцовай самаабароны, а таксама дзеці, жанчыны і пажылыя людзі. Сама вёска была сур’ёзна разбурана, а савецкія войскі скралі маёмасць жыхароў, у тым ліку кароў і коней. Нападаючыя сцвярджалі, што напад на Налібокі быў звязаны з барацьбой з нямецкім гарнізонам, якi нібыта там стацыянаваў.

Помнік у гонар загінуўшых у Налібоках (фота: glosznadniemna.pl)

Што не паказаў Галівуд?

Цікава, што праз многія гады бандыты з яўрэйскага атрада братоў Бельскіх атрымалі пахвалу ў выглядзе мастацкага фільма “Выклік”, дзе ролю Тэўе Бельскага адыграў папулярны амерыканскі акцёр Дэніэл Крэйг.

Постэр да фільма «Выклік» (фота: media-imdb.com)

У фільме “Выклік” быў прадстаўлены ідэалізаваны вобраз бандытаў з атрада Бельскіх як адважных партызан, саюзнікаў саветаў, якія супрацьстаялі немцам, адначасова дапамагаючы бежанцам з гета. Іх жыццё было паказана як арганізаванае ў так званым Лясным Іерусаліме, дзе яны гераічна пераносілі нягоды цяжкіх умоў, супраціўляючыся нацысцкаму тэрору.

Аб злачынстве ў Налібоках у фільме не згадваецца ні слова, таксама амаль цалкам ігнаруецца вобраз крэсовых палякаў. Замест гэтага паказаны нібыта “гераічныя подзвігі” братоў Бельскіх у Налібоцкай пушчы, якія не маюць нічога агульнага з гістарычнай праўдай.

На падст. kresy24.pl, muzeum1939.pl, studiowschod.pl

Галоўнае фота: nac.gov.pl/imdb.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)