Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лаппо заявіў, што польскі бок мае на мэце справакаваць беларускі бок «на нейкую помсту».

«Калі я атрымаў інфармацыю, што польскія сілавікі плануюць захапіць беларускага памежніка, я аддаў загад: неадкладна выкарыстаць зброю без папярэджання. Хачу сказаць, што ў выпадку пагрозы жыццю і бяспецы беларускага памежніка, які выконвае задачы на ​​сваёй тэрыторыі, зброя будзе неадкладна ўжыта без папярэджання», — заявiў ён у інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлебачанню «Беларусь 1».

Паводле яго слоў, польскія сілавікі нібыта планавалі захапіць беларускага памежніка. Пры гэтым кіраўнік памежнага камітэта не ўдакладніў, калі менавіта адбыўся гэты інцыдэнт. Лапо таксама абвінаваціў палякаў у знішчэнні слупа з беларускім дзяржаўным гербам.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)