Беларускі Генштаб палічыў палітыку пашырэння НАТО на ўсход «агрэсіўнай і неапраўданай», заявіў начальнік ведамства генэрал-маёр Віктар Гулевіч.
Мы лічым палітыку пашырэння НАТО на ўсход агрэсіўнай і неапраўданай. Гэта не гарантуе стабільнасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, а наадварот, павялічвае верагоднасць узброенага канфлікту. Напружанасць нарастае. І не з тэрыторыі Беларусі, – заявіў кіраўнік беларускага Генштаба ў панядзелак падчас брыфінгу для ваенных аташэ.
Мы патрабуем вываду створаных ЗША груповак войскаў у непасрэднай блізкасці ад нашых межаў і ўзбраенняў. Захаванне іх у цяперашнім выглядзе можа прывесці да ўзнікнення новага ўзброенага канфлікту, папярэдзіў генерал Віктар Гулевіч.
Раней Масква і Мінск вырашылі пашырыць прысутнасць расiйскіх войскаў у Беларусі. Рашэнне было абгрунтавана «ўзмацненнем ваеннай актыўнасці на межах Саюзнай дзяржавы і пагаршэннем сітуацыі на Данбасе».
«Падраздзяленні Узброеных Сіл Расіі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі толькі тады, калі будзе такая аб’ектыўная неабходнасць і калі мы самі вырашым. Гэта чыста наша ўнутраная справа, – сказаў начальнік Генштаба.