Як паведамляе ў сваім «Твітары» Польская памежная служба, мігранты па-ранейшаму намагаюцца нелегальна перасякчы беларуска-польскую мяжу.
21 лютага польскія памежнікі прадухілілі спробу нелелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з тэрыторыі Беларусі. На памежным участку ў раёне Дубічы-Царкеўныя мяжу штурмавалі 23 чалавекі. У той дзень у Польшчу намагаліся патрапіць 30 чалавек.
На наступны дзень памежнікі затрымалі 36 чалавек, у асноўным грамадзян Лівана, Камеруна, Егіпта, Афганістана і Сенегала, якія незаконна прабавалі перасекчы польскую мяжу.
Польскі бок таксама паведамляе аб ходзе будаўніцтва сцяны на польска-беларускай мяжы. Усяго уздоўж мяжы ўжо ўстаноўлена 635 слупоў і 40 арак.