Беларускія сілавікі прымусілі яго прызнаць «віну». На вiдэа Павел кажа, што, даведаўшыся пра ўварванне расiйскіх войскаў ва Украіну, у эмацыйным каментары ў тэлеграм-чаце «Малінаўка» рашуча асудзіў агрэсіўныя дзеянні Расiі.

Ужо праз некалькі гадзін да Паўла прыехаў ГУБАЗіК.

Беларуса затрымалі за негатыўныя каментарыі наконт ваеннай агрэсіі Расiі ва Украіне.

Па гэтай жа прычыне быў затрыманы і студэнт 2 курса Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікіта Кардаш.

Варта адзначыць, што, паводле нядаўняга апытання, праведзенага Chatham House, больш за 79% грамадзян Беларусі пагадзіліся з сцвярджэннем, што «беларускія салдаты не павінны гінуць у вайне паміж Расiяй і Украінай», 57% беларусаў назвалі магчымы ўдзел у канфлікце  катастрофай, і 56% беларусаў лічаць, што краіна павінна заняць нейтральную пазіцыю ў вайне паміж Расіяй і Украінай. Як бачна, рэжыму прыйшлося б арыштаваць большасць беларускіх грамадзянаў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)