У нядзелю каля Генштаба ў Мінску сабраўся антываенны пратэст. Людзі скандавалі «Слава Украіне!» і «Не вайне!» – паведамляюць незалежныя СМІ.

У інтэрнэце з’явіліся вiдэа, на якіх бачна, як людзі скандуюць антываенныя лозунгi, а таксама інфармацыя пра тое, што некаторыя вуліцы вакол штаба былі перакрыты ўладамі.

Таксама паступаюць паведамленні пра сігналы аўтамабіляў у знак пратэсту на некаторых вуліцах Мінска.

Раней цэнтр «Вясна» паведамляў, што ў нядзелю ў Беларусі адбыліся затрыманні. Пра гэта таксама паведамляюць дзяржаўныя СМІ, у якіх сцвярджаецца, што мiлiцыя затрымала людзей, якія «заклікалі да парушэння грамадскага парадку».

У Беларусі ў нядзелю прайшоў рэферэндум аб унясенні зменаў у канстытуцыю.

Крынiца: PAP

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)