У адпаведнасці з рашэннем Еўракамісіі аб поўным выкананні ўсіх абмежавальных мер, ЕК прыняла рашэнне прыпыніць далейшае супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю ў рамках праграм трансгранічнага супрацоўніцтва.
На падставе рэкамендацый, атрыманых ад Камісіі, Орган кіравання Праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна прыпыняе ўсе выплаты (авансы або вяртанне сродкаў) бенефіцыярам з Беларусі ў сувязі з удзелам беларускіх уладаў у вайне супраць Украіны.
Пра гэта праграма паведамляе на сваім сайце: www.pbu2020.eu
Тут можна прачытаць афіцыйнае паведамленне Еўракамісіі аб прыпыненні прыгранічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.
Крыніца: ec.europa.eu/pbu2020.eu