Міністэрства замежных спраў Польшчы пракаментавала перавод старшынi Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс пад хатні арышт.

Анжаліка Борыс зараз знаходзіцца дома, пад хатнім арыштам, але, на жаль, я не магу сказаць нічога станоўчага пра Анджэя Пачобута, заявіў у аўторак прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна.

“Пасля таго, што перажыла Анжаліка Борыс, значна лепш застацца пад хатнім арыштам у маці, чым у вельмі цяжкай і жорсткай жаночай турме. Анжаліка Борыс зараз знаходзіцца дома. Яна адпачывае і спрабуе набрацца сіл пасля таго, што з ёй здарылася”– сказаў прэс-сакратар МЗС.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)