Ва Украіне пахавалі беларускага добраахвотніка, які загінуў у пачатку сакавіка пад Бучай. Гэта 27-гадовы Ілля Хрэнаў «Літвін» з Мінска. Ваяваў у беларускім батальёне ім. Кастуся Каліноўскага, які прымаў актыўны ўдзел у баях пад Кіевам, спыніўшы калону расiйскай бронетэхнікі. Цела добраахвотніка знайшлі толькі пасля вызвалення Бучы.

Падчас вайны загiнулi таксама беларусы Дзмітрый Апанасовіч (у Ірпені) і Аляксей Скобля, які служыў у элітным ўкраінскім спецпадраздзяленні.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)